Беларуская Служба

Генштаб УСУ: Праціўнік працягвае ігнараваць законы і звычаі вайны

25.10.2023 08:30
За апошнія суткі расіяне нанеслі па тэрыторыі Украіны 51 авіяўдар, 6 ракетных удараў і 66 абстрэлаў з ракетных комплексаў.
  i
Разбурэнні пасля расiйскіх абстрэлаў у ХерсонеFoto: PAP/Alena Solomonova

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў аб атаках з боку Расіі на грамадзянскія аб'екты і пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў. «Праціўнік працягвае ігнараваць законы і звычаі вайны, ужываючы тактыку тэрарызму», – гаворыцца ў паведамленні Генштаба УСУ.

За апошнія 24 гадзіны адбылося 80 сутычак. Агулам расіяне нанеслі 51 авіяўдар, 6 ракетных удараў і 66 абстрэлаў з ракетных комплексаў.

У выніку расійскіх атакаў былі забітыя і параненыя мірныя жыхары. Разбураны або пашкоджаны жылыя дамы і іншая грамадзянская інфраструктура.

Украінскія ВПС бамбілі 13 раёнаў канцэнтрацыі расійскіх войскаў і тэхнікі і нанеслі тры авіяўдары па зэнітна-ракетных комплексах праціўніка. Украінскія вайскоўцы таксама знішчылі артылерыйскія сістэмы праціўніка, абстралялі цэнтр матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, сістэму супрацьпаветранай абароны і расійскі камандны пункт.

IAR/аз

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 295 тыс. вайскоўцаў

24.10.2023 08:46
Украінскі Генштаб апублікаваў зводку аб расійскіх стратах у вайне.