Беларуская Служба

Паўночная Карэя перадала Расіі больш за мільён артылерыйскіх снарадаў для вайны супраць Украіны, – Bloomberg

01.11.2023 16:33
Улады КНДР (гэта Паўночная Карэя) адправілі ў Расійскую Федэрацыю больш за 1 мільён снарадаў для артылерыі.
        , 2019 .
Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Кім Чэн Ына ва Уладзівастоку, 2019 год.Wikimedia Creative Commons/Kremlin.ru/CC BY 4.0

Выданне Bloomberg са спасылкай на паўднёвакарэйскага дэпутата паведамляе, што боепрыпасаў хопіць прыкладна на два месяцы, і акрамя гэтага краіна таксама адправіла ў Расіі дарадцаў па іх выкарыстанні.

Са жніўня ў РФ з КНДР адправілі каля 10 партыяў узбраення, пра гэта распавёў паўднёвакарэйскі дэпутат Ю Санг-Бам, які з'яўляецца членам камітэта парламента па пытаннях разведкі, спасылаюся на звесткі Нацыянальнай разведвальнай службы Паўднёвай Карэі.

«Паўночная Карэя таксама адправіла ў Расію дарадцаў па выкарыстанні боепрыпасаў, якіх хапіла б прыкладна на два месяцы абстрэлаў», – распавёў дэпутат.

Пхеньян мае адны з найбуйнейшых у свеце складоў артылерыйскіх снарадаў і ракет, сумяшчальных са зброяй савецкіх часоў, якія выкарыстоўвае Расія ў вайне супраць Украіны.

13 кастрычніка спікер Савета нацбяспекі Белага дома Джон Кірбі распавёў, што КНДР выдзеліла расійскаму боку тысячу кантэйнераў ваеннага абсталявання і боепрыпасаў.

вх