Беларуская Служба

МЗС ФРГ: У снежні ЕЗ дасць «пазітыўны сігнал» аб уступленні Украіны

02.11.2023 14:40
«Мы хочам бачыць Украіну членам нашага звязу. І я перакананая, што Еўрапейская рада ў гэтым снежні падасць адпаведны сігнал», – заявіла міністр замежных спраў Нямеччыны Аналена Бербак.
Ілюстрацыя Фота: Alim Yakubov/ Shutterstock

Чакаецца, што на саміце ЕС у снежні еўрапейскія лідары будуць разглядаць пытанне аб магчымым пачатку перамоваў з Украінай аб уступленні ў Еўразвяз. Гэта адбудзецца на аснове ацэнкі Еўракамісіі аб выкананні Украінай крытэрыяў для кандыдатаў, якая будзе апублікавана ўжо 8 лістапада.

«Мы хочам бачыць Украіну членам нашага звязу. І я перакананая, што Еўрапейская рада ў гэтым снежні падасць адпаведны сігнал», – заявіла міністр замежных спраў Нямеччыны Аналена Бербак.

Паводле дыпламата, краіны-кандыдаты прыкладаюць значныя намаганні на шляху ў ЕЗ. У Берліне разумеюць, наколькі складаны гэты працэс для Украіны, якая адбівае расійскую агрэсію.

«Таму так важна сказаць, што мы будзем суправаджаць вас на гэтым шляху фінансава, структурна, матэрыяльна», – адзначыла кіраўніца нямецкай дыпламатыі, гаворачы аб неабходнасці падтрымаць Украіну.

censor.net/ez