Беларуская Служба

Расіяне ўначы масава атакавалі з беспілотнікаў Украіну

03.11.2023 12:03
Аб'ектамі нападаў былі абʼекты ў глыбіні краіны.
Харкаў пасля начной атакі дронаміFoto: PAP/Mykola Kalyeniak

 Расійскія беспілотнікі або іх фрагменты падалі ў Харкаве, у паўднёвых рэгіёнах, але таксама на захадзе Украіны.

За ноч 10 беспілотнікаў Шахед нанеслі ўдары па другім па велічыні горадзе Украіны. Машыны ўпалі ў цэнтры Харкава і ў прыгарадзе, разбурыўшы грамадзянскія будынкі. Інфармацыі аб пацярпелых няма. Агулам за ноч расіяне выпусцілі на ўкраінскую тэрыторыю 40 шахедаў. 24 з іх былі збітыя.

У Львоўскай вобласці таксама дзейнічала супрацьпаветраная абарона. Як паведаміла прэс-сакратар паўднёвай групоўкі Узброеных сіл Украіны Наталля Гумянюк, расійскія беспілотнікі-камікадзэ таксама дзейнічалі ў некалькіх раёнах поўдня краіны. За ноч знішчана 11 беспілотнікаў – у Кіраваградскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Херсонскай, Днепрапятроўскай і Вінніцкай абласцях. Аднак ёсць і ўдары па абʼектах інфраструктуры. Наталля Гумянюк заявіла, што расіяне кампенсуюць сваю няўдачу на фронце ўдарамі ўглыб украінскай тэрыторыі.

За апошнія тыдні ўкраінскія ўлады паведамілі аб зніжэнні інтэнсіўнасці расійскіх нападаў з выкарыстаннем беспілотнікаў і ракет. Аднак яны прагназавалі, што ў асенне-зімовы перыяд будуць узмоцненыя абстрэлы грамадзянскай інфраструктуры.

ав

МЗС ФРГ: У снежні ЕЗ дасць «пазітыўны сігнал» аб уступленні Украіны

02.11.2023 14:40
«Мы хочам бачыць Украіну членам нашага звязу. І я перакананая, што Еўрапейская рада ў гэтым снежні падасць адпаведны сігнал», – заявіла міністр замежных спраў Нямеччыны Аналена Бербак.

Уладзімір Зяленскі: Нашы абаронцы адбілі наступ акупантаў на Вугледар

02.11.2023 17:32
«Была спроба суперніка наступаць на Вугледарскім кірунку, але нашы ваяры спынілі яе, прыняся ворагу цяжкія страты: дзясяткі адзінак тэхнікі, шмат забітых і параненых», – заявіў украінскі лідар.