Іх уладальнікі будуць мець некалькі месяцаў, каб іх перааформіць.
Змены ў правілы дарожнага руху прыняў парламент Латвіі. Яны ўступяць у сілу з 15 лістапада, але ўладальнікам аўтамабіляў з расійскімі нумарамі трэба будзе да 14 лютага перааформіць транспартны сродак або вывезці яго з Латвіі. Калі пасля гэтага тэрміну аўтамабіль працягне ездзіць па латвійскіх дарогах, яго канфіскуюць і перададуць Украіне.
Аднак улады ў Рызе прадугледзелі адхіленні ад гэтых правілаў. Аўтамабіль, зарэгістраваны ў Расіі, можна будзе выкарыстоўваць для транзіту. У кіроўцы будзе 24 гадзіны, каб пакінуць Латвію. Выключэнні таксама будуць датычыцца, у тым ліку, дыпламатычных службаў.
ав