Беларуская Служба

Спецыялізаваны дзіцячы шпіталь у Львове атрымаў дапамогу з Польшчы

04.11.2023 17:01
Набыццё камп'ютарнага абсталявання прафінансавала Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарfernandozhiminaicela /pixabay.com/CC0 Public Domain

Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Львове перадала ІТ-абсталяванне Заходнеўкраінскаму спецыялізаванаму медыцынскаму цэнтру для дзяцей. Дзякуючы гэтаму Львоўская дзіцячая бальніца зможа мадэрнізаваць сваю сетку.

У Львоў перададзеныя сеткавыя серверы і камутатары, UPS, кропкі доступу да серверраў, а таксама персанальнае абсталяванне для супрацоўнікаў клінікі на суму 26,5 тысячы еўра. Генеральны консул Польшчы ў Львове Эліза Дзванкевіч(Eliza Dzwonkiewicz) падкрэсліла, што дапамога з Польшчы прычыніцца да павышэння эфектыўнасці лячэння:

- Цяпер пацыентам змогуць хутчэй ставіць дыягназ, а аналіз вынікаў і іх перадача ў шпіталі будзе праходзіць хутчэй. Агулам дапамога прычыніцца да паскарэння розных працэдураў.

Гэта не першая такая дапамога з боку Польшчы. З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне шпіталь таксама атрымліваў медыцынскае абсталяванне, перавязачныя матэрыялы, а таксама неабходныя медыкаменты. Польскае консульства таксама неаднаразова дапамагала шпіталю ў арганізацыі дастаўкі дзяцей з цяжкімі анкалагічнымі захворваннямі ў Польшчу.

Заходнеўкраінскі дзіцячы медыцынскі цэнтр – вядучая медыцынская ўстанова, якое аказвае вузкаспецыялізаваную дапамогу маленькім пацыентам. У цяперашні час бальніца зʼяўляецца цэнтрам для цяжкахворых дзяцей з усіх рэгіёнаў Украіны. Набыццё абсталявання прафінансавала Міністэрства замежных спраў Польшчы ў рамках кампаніі «Польская дапамога».

IAR/аз