Беларуская Служба

Расійскі аналітык: Украіне патрэбна больш разведвальных дадзеных

04.11.2023 16:02
Руслан Левіеў з Conflict Intelligence Team лічыць, што гэта дазволіць украінцам выйсці з тупіка на фронце.
Украіне патрэбна больш разведвальных дадзеных PAP/Vladyslav Musiienko

Каб выйсці з тупіка на фронце, Украіне патрэбныя дадатковыя дадзеныя разведкі, лічыць кіраўнік ваеннага партала Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў. На думку эксперта, пяцімесячнае контрнаступленне Кіева не прынесла пералому ў вайне, паколькі абедзве арміі маюць супастаўны тэхнічны патэнцыял. Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястшэмбскі:

- Руслан Левіеў адзначае, што вайна, нягледзячы на намаганні ўкраінскай арміі, перайшла ў пазіцыйную фазу і адсюль тупік на лініі непасрэднага сутыкнення дзвюх армій. На думку эксперта, Кіеў павінен распачаць дзеянні, якія дазволяць яму вярнуцца да фазы вайны манеўраў. «Абедзве краіны маюць авіяцыю, сродкі супрацьпаветранай абароны, электронныя сістэмы папярэджання і беспілотнікі-разведчыкі. Такім чынам, можна сказаць, што сілы адносна супастаўныя, таму неабходна нейкая экстраардынарная стратэгія і здольнасць выконваць складаныя манеўры. Таму Украіне патрэбна больш разведвальных дадзеных заходнееўрапейскіх і амерыканскіх партнёраў», – падкрэслівае Руслан Левіеў. Незалежныя аглядальнікі адзначаюць, што перавагай украінскага войска з'яўляецца матывацыя жаўнераў да барацьбы і адчувальная падтрымка цывілізаванага свету. Як яны дадаюць, расійская армія дэмаралізаваная і стомленая.

IAR/аз

Украіна здольная змяніць ход вайны, запэўніў прэзідэнт Украіны

04.11.2023 08:01
Уладзімір Зяленскі наведаў жаўнераў у Дзень ракетных войскаў і артылерыі.

ЗША перададуць Украіне 50-ы пакет вайсковай дапамогі

04.11.2023 10:03
Пакет уключае ракеты для рэактыўных артылерыйскіх сістэм, артылерыйскія боепрыпасы і зенітныя сістэмы.