«Нашы вайскоўцы прыдумляюць новыя планы, новыя аперацыі, каб хутчэй рухацца наперад і нечакана атакаваць Расію», – сказаў Зяленскі ў інтэрвʼю NBC.
«Я не лічу, што сітуацыя патавая», – заявіў Зяленскі, кажучы пра сітуацыю на фронце. Ён пагадзіўся з тым, што ўкраінскі прагрэс на фронце павольны, а ў арміі назіраецца «стомленасць», паколькі канфлікт зацягваецца. Аднак ён сцвярджаў, што ўкраінскія вайскоўцы ўсё ж больш матываваныя, чым праціўнік.
Украінскі прэзідэнт таксама пракаментаваў інфармацыю аб тым, што чыноўнікі Захаду і ЕС спрабуюць пераканаць Украіну разгледзець магчымасць мірных перамоваў з Расіяй. Ён сцвярджаў, што Украіна «не хоча весці ніякіх перамоваў з тэрарыстамі». «Вакол шмат розных галасоў. Я чуў шмат меркаванняў без канкрэтных прапаноў. Але на сёньняшні дзень у мяне няма адносінаў з Расіяй, і яны ведаюць маю пазыцыю. Гэта пазіцыя маёй краіны, нашага грамадства – мы не хочам весці ніякага дыялогу з тэрарыстамі», – сказаў Зяленскі. Слова тэрарыстаў «нічога не вартае», запэўніў ён.
Канал NBC News паведаміў у суботу са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў, што прадстаўнікі ЗША і Еўрасаюза пачалі стрымана размаўляць з Украінай аб магчымасці мірных перамоваў з Расіяй. На перамовах, у тым ліку, у вельмі агульных рысах было б закранута пытанне аб тым, ад чаго Украіне трэба будзе адмовіцца, каб дамовіцца з Расіяй.
РАР / вх