Пра гэта заявіў генеральны дырэктар «Украбаронпрама» Герман Смятанін.
Паводле яго слоў, максімальная дальнасць баявога вылету новай распрацоўкі складае 1000 кіламетраў.
«Ва Украіне шмат дзяржаўных і прыватных вытворцаў. У нас ёсць аналаг «Шахеда», ёсць і больш магутныя мадэлі, таму што «Шахед» так далёка не лятае. Цяпер мы арыентуемся на вытворчасць больш складаных і дарагіх праектаў з высокімі характарыстыкамі», – адзначыў Смятанін
Пра распрацоўку беспілотніка-камікадзэ, здольнага пралятаць 1000 км, былое кіраўніцтва «Украбаронпрама» заявіла ў пачатку года. Беспілотнік тады быў толькі на стадыі выпрабаванняў.
epravda.com.ua / вх