У выніку начной атакі расіян на Адэсу пацярпелі 8 мясцовых жыхароў. Траім з лёгкімі траўмамі аказана неабходная дапамога на месцы, пяцёра шпіталізаваныя.
Як паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер, ёсць ракетныя пападанні па цэнтральнай частцы горада і ў прамысловы будынак, які не выкарыстоўваўся.
Выбуховай хваляй пашкодзіла некалькі шматпавярховых жылых дамоў і Нацыянальны мастацкі музей у зоне сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Ударнымі дронамі «Шахед» была атакаваная прыпартавая інфраструктура. Па папярэдніх звестках, як мінімум 15 беспілотнікаў збілі сілы СПА.
У паветраных сілах заявілі, што выкарыстоўваліся ракеты «Онікс» і «Іскандэр-М».
вх