У кастрычніку ў Расіі было выраблена 115 высокадакладных ракет, паведаміў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Вадзім Скібіцкі.
Усяго ў расійскіх арсеналах захоўваецца каля 870 высокадакладных ракет.
Прадстаўнік выведкі заявіў, што расіяне могуць пачаць масавыя атакі на аб'екты ўкраінскай інфраструктуры з ростам нагрузкі на энергасеткі ў халодны перыяд года.
«Гэта можа быць, калі прыйдуць маразы, калі спажыванне электраэнергіі выйдзе на пік восенню і зімой. Расіяне чакаюць, пакуль тэмпература апусціцца ніжэй за нуль», – дадаў Скібіцкі.
Ён сказаў, што, паводле ацэнкі ГУР, «гэтыя напады не будуць такімі прымітыўнымі, як летась». «Расіянам будзе цяжка дасягнуць задавальняючага іх выніку. Мы таксама рыхтуемся і ведаем, як працуе (праціўнік, – рэд.) і якія дадзеныя ён збірае. Адпаведна, мы робім дзеянні па абароне нашай энергасістэмы», – запэўніў Скібіцкі.
PAP / вх