Ва ўкраінскія Сумскую і Чарнігаўскую вобласці Расія кожныя некалькі дзён адпраўляе дыверсійныя групы. Гэта памежныя з Расіяй тэрыторыі, дзе цяпер не вядуцца баявыя дзеянні.
Штомесяц у двух памежных раёнах адбываецца 10 спробаў пранікнення расійскіх разведвальна-дыверсійных груп. Пра гэта паведаміў камандуючы Аб'яднанымі ўзброенымі сіламі Украіны генерал Сяргей Наеў. У склад груп уваходзяць прафесійна падрыхтаваныя расійскія спецназаўцы і разведчыкі. Іх задача — лакалізаваць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў і знішчаць ваенныя і грамадзянскія аб'екты.
На пачатку нападу на Украіну расіяне занялі частку Сумскай і Чарнігаўскай абласцей. Летась украінцы іх вызвалілі. Аднак расійскія войскі рэгулярна абстрэльвае прымежныя раёны і населеныя пункты, асабліва ў Сумскай вобласці.
яс