Беларуская Служба

Расія баіцца ўкраінскіх нападаў на Маскву

08.11.2023 19:02
На супрацьпаветраную абарону ў гэтым рэгіёне рэжым выдаткаваў амаль 670 мільёнаў рублёў.
Маскваcattu/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія баіцца ўкраінскіх нападаў на Маскву і падмаскоўскія гарады. На супрацьпаветраную абарону ў гэтым рэгіёне рэжым выдаткаваў амаль 670 мільёнаў рублёў, то бок каля сямі мільёнаў еўра. Паводле незалежных журналістаў, гэта ажно ў адзінаццаць разоў больш, чым расійскія ўлады выдаткавалі на сістэмы абароны ў рэгіёнах, якія непасрэдна мяжуюць з Украінай. Тэму працягвае Мацей Ястшэмбскі:

- Больш за ўсё сродкаў маскоўскі рэжым выдаткаваў на абарону вузлоў пітной вады і электразабеспячэння ад нападаў беспілотнікаў. Зенітныя сістэмы таксама абараняюць аэрапорт «Шарамецева», прадпрыемствы Расійскага касмічнага агенцтва, а таксама лабараторыі і прамысловыя прадпрыемствы, якія вырабляюць дэталі для ракет. Памежныя з Украінай рэгіёны значна менш абароненыя. Як нагадваюць незалежныя журналісты, Белгарадская, Бранская, Курская і Растоўская вобласці кожны дзень абстрэльваюцца з беспілотнікаў і артылерыі. БПЛА ў асноўным знішчаюць склады паліва, цэнтры матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння арміі агрэсара і арсеналы.

IAR/аз

У Херсонскай вобласці ўкраінцы перакінулі некалькі сотняў вайскоўцаў і тэхнікі на левы бераг Дняпра

08.11.2023 14:02
Пра гэта заяўляюць аналітыкі амерыканскага Інстытута даследаванняў вайны, хоць Генштаб УСУ афіцыйна не пацвярджае інфармацыі.