Беларуская Служба

У Севастопалі прагрымеў магутны выбух

09.11.2023 19:03
Расія заявіла аб абстрэле ракетай «Нептун».
Паўвостраў КрымКрыніцы: Виктор Вderivative/Domena publiczna/commons.wikimedia.org

У акупаваным Расіяй Севастопалі прагрымеў магутны выбух, паведамляюць мясцовыя рэсурсы са спасылкай на сведчанні відавочцаў.

Пазней у Мінабароны Расіі заявілі аб «спробе ракетнага ўдару» Украінай з прымяненнем супрацькарабельнай ракеты «Нептун».

«Дзяжурнымі сродкамі СПА ўкраінская ракета была выяўленая і знішчаная над акваторыяй Чорнага мора ля ўзбярэжжа Крымскага паўвострава», паведаміла Мінабароны Расіі.

вс