Першая лэдзі Украіны Алена Зяленская наведала Сарбону – адзін з найстарэйшых універсітэтаў свету. Паміж парыжскай ВНУ і ўкраінскім бокам быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве – цяпер там зноў будуць распрацоўваць украіназнаўчыя праграмы.
Алена Зяленская падкрэсліла, што з 2012 года ў Парыжскім універсітэце няма ўкраіназнаўчых праграм навучання, у той жа час існуюць магістарскія праграмы па вывучэнні рускай культуры. Яна выказала надзею, што курс украіністыкі неўзабаве зьявіцца ў Сарбоне.
Студэнтам і выкладчыкам французскай ВНУ першая лэдзі расказала пра абстрэлы, якім падвяргаюцца ўкраінскія ўніверсітэты.
слухайце аўдыёфайл