Украінскія вайскоўцы ў ноч на 10 лістапада паразілі ў акупаваным Крыме два расійскія хуткасныя дэсантныя катары. Гэтую інфармацыю hromadske пацвердзілі ў Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны. У разведцы адзначылі, што гэта адбылося ў пасёлку Чарнаморскае. Больш дэталяў пакуль не прывялі.
Уначы на акупаваным паўвостраве прагучалі выбухі. Расіяне паведамлялі, што на працягу ночы нібыта перахапілі над Крымам два беспілотнікі.
Дэсантныя катары праекта 11770 (класа «Серна») – гэта серыя расійскіх хуткасных дэсантных катараў на паветраным каверне. Катары гэтага праекта прызначаны для высадкі на неабсталяваны бераг або зняцця з яго баявой гусенічнай, колавай і іншай ваеннай тэхнікі агульнай масай да 45 тон, а таксама перадавых падраздзяленняў дэсанта з узбраеннем (92 чалавекі) з высокай хуткасцю 30 вузлоў, што перавышае паказчыкі іншых катэраў аналагічнага тыпу.
Адносяць да караблёў 4-га рангу.
эж