Большасць беспілотнікаў акупанты накіравалі па прыфрантавых абласцях, паведамілі Паветраныя Сілы УСУ. Супрацьпаветраная абарона працавала ў Адэскай, Днепрапятроўскай, Харкаўскай, Палтаўскай, Сумскай, Кіраваградскай і Кіеўскай абласцях.
Усяго расіяне запусцілі 31 ударны БПЛА. Расіяне таксама прымянілі па адной ракеце «Х-59» і «Онікс» па Адэскай вобласці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у таксама ў Кіеве спрацавалі сілы супрацьракетнай абароны, паведаміў мер сталіцы Клічко. На левым беразе Кіева былі чутныя моцныя выбухі.
У сваю чаргу ўкраінская армія правяла дыверсію ў Крыму. 10 лістапада 2023 года ў раёне бухты Узка на тэрыторыі часова акупаванага Крыма былі знішчаныя два малыя дэсантныя караблі арміі РФ пасля атакі надводных ударных беспілотнікаў. Пашкоджанні атрымалі карабель старэйшага праекта 1176 «Акула», і больш новага — праекта 11770 «Серна». У выніку атакі абодва катары расіян пайшлі на дно.
Па стане на сённяшні дзень агульныя баявыя страты Расіі ва Украіне склалі каля 310650 чалавек, больш за 5000 танкаў, 10 040 баявых браніраваных машын і больш за 7500 артылерыйскіх сістэм.
юл