У пачатку сакавіка 2022 года Херсон і ўся вобласць былі акупаваныя расійскімі войскамі. Але херсонцы працягвалі інфармацыйна дапамагаць Узброеным Сілам, перайшлі ў падполле і супраціўляліся ўсімі сродкамі.
11 лістапада 2022 года вайскоўцы УСУ ўвайшлі ў горад і ачысцілі правы бераг Херсонскай вобласці ад акупантаў. Працягваецца дэакупацыя іншых часова акупаваных украінскіх гарадоў і вёсак.
Украінская армія павіншавала з гадавінай Горад-герой, які вытрымаў усе жахі расійскай акупацыі.
Год таму людзі выходзілі на плошчу Свабоды і радаваліся вяртанню Украіны. Сёння Херсон практычна штодня абстрэльваюць расіяне, але ім не зламаць дух украінцаў і веру ў перамогу, гаворыцца ў заяве Цэнтра стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі Украіны.
юл