Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана 1 тыс. 100 расійскіх вайскоўцаў.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 311 тыс. 750 чалавек забітымі.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 5 тыс. 349 танкаў, 10 тыс. 73 бронемашыны, 7 тыс. 559 артылерыйскіх сістэм, 881 РСЗА, 1 тыс. 560 крылатых ракет, 22 караблі і катары, адна падводная лодка, 322 самалёты і 324 верталёты.
вс