У акупаваным Мелітопалі Запарожскай вобласці ў выніку выбуху ў расійскім штабе знішчаныя афіцэры, паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Генштабу Узброеных сіл Украіны.
Паводле ГУР, магутны выбух 11 лістапада ў Мелітопалі – гэта «акцыя помсты, якую правялі прадстаўнікі мясцовага руху супраціўлення».
Атаку на штаб ажыццявілі падчас пасяджэння афіцэраў ФСБ і Расгвардыі.
У выніку выбуху ў штабе ліквідавана сама меней тры афіцэры Расгвардыі. Інфармацыя аб іншых стратах расіян удакладняецца.
вс