Беларуская Служба

Крымскі праваабаронца стаў Героем Украіны

13.11.2023 15:12
У дзень нараджэння прэзідэнт Украіны прысвоіў ганаровае званне Мустафе Джэмілеву
Ілюстрацыйнае фотаscreenshot z Youtube

Сёння Мустафе Джэмілеву споўнілася 80 гадоў. Уладзімір Зяленскі павіншаваў яго, падзякаваў за абарону свабоды Украіны і крымска-татарскага народа і прысвоіў яму званне Героя Украіны.

Моцны, годны, мужны чалавек. Жыццё, прысвечанае абароне волі народа, сказаў прэзідэнт Украіны. Зяленскі пажадаў праваабаронцы перамогі Украіне і свабоды ўсім куткам нашай краіны. 

Зяленскі заявіў, што ўкраінская армія робіць усё, каб наблізіць вызваленне Крыма.

юл