Беларуская Служба

Украінская «Армія дронаў» за тыдзень знішчыла 214 адзінак расійскай тэхнікі

20.11.2023 16:32
«Армія дронаў» – украінская дзяржаўнай праграма па развіцці баявых БЛА, якую курыруе Міністэрства лічбавай трансфармацыі.
Украінскі салдат запускае дрон крыніца: Генштаб Узброеных сіл Украіны

За мінулы тыдзень «Армія дронаў» знішчыла 214 адзінак расійскай тэхнікі, паведаміў міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў.
Паводле яго слоў, БЛА падбілі 39 танкаў, 31 гармату, 41 бронемашыну і 66 грузавікоў.

У сваю чаргу з 30 кастрычніка па 6 лістапада «Армія дронаў» знішчыла 335 апорных пунктаў захопнікаў.

«Армія дронаў» – украінская дзяржаўнай праграма па развіцці баявых БЛА, якую курыруе Міністэрства лічбавай трансфармацыі. З моманту яе старту летам 2022 года тысячы дронаў трапілі ў больш чым 200 падраздзяленняў украінскіх сіл.

вс