Беларуская Служба

Мінабароны Германіі: Падтрымка Украіны не спыніцца, Кіеў атрымае новыя сістэмы СПА, бронетэхніку і боепрыпасы

30.11.2023 07:15
Аднак ракеты Taurus Украіна пакуль не атрымае, бо дальнасць іх палёту дазваляе атакаваць цэлі на тэрыторыі Расіі.
Sondaż: większość obywateli Niemiec popiera sprzeciw wobec dostarczenia Ukrainie pocisków Taurus
Sondaż: większość obywateli Niemiec popiera sprzeciw wobec dostarczenia Ukrainie pocisków TaurusSergey Kohl / Shutterstock

Міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус мае намер працягваць падтрымку Украіны ў барацьбе з расійскай агрэсіяй. Падтрымка не спыніцца, і Украіна будзе забяспечана новымі сістэмамі СПА, а таксама бронетэхнікай і боепрыпасамі, запэўніў палітык СДПГ

Адносна магчымай пастаўкі крылатых ракет Taurus Пісторыус адзначыў, што ў гэтым пытанні няма нічога новага, піша агенцтва dpa. Падчас апошняга візіту ва Украіну на мінулым тыдні ён не атрымліваў афіцыйных запытаў на пастаўкі Taurus.

Канцлер Олаф Шольц у пачатку кастрычніка вырашыў, што пакуль не будзе пастаўляць Украіне крылатыя ракеты Taurus. Прычынай гэтага з'яўляецца асцярога, што гэтая высокадакладная зброя з дальнасцю палёту да 500 кіламетраў можа паразіць і цэлі на тэрыторыі Расіі.

PAP/вх