Беларуская Служба

Украіна спрашчае ўмовы пастаўкі гуманітарнай дапамогі

22.12.2023 11:50
Адпаведнае рашэнне падпісаў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
Ілюстрацыйнае фотаОфіційний канал Президента України - Володимира Зеленського / The official channel of the President of Ukraine Volodymyr Zelenskyy https://t.me/V_Zelenskiy_official

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб спрашчэнні парадку ўвозу, уліку ды размеркавання гуманітарнай дапамогі

 Ва Украіне будзе ўведзена электронная сістэма ўліку дапамогі. Акрамя таго, закон пашырыць пералік яе атрымальнікаў.

Апроч таго ўкраінскі прэзідэнт падзякаваў энергетыкам Украіны за мужнасць па забяспечванні энергіяй краіны, нягледзячы на ўсе спробы Расіі знішчыць украінскую энергетыку.

- Эканоміць энергію ў такіх умовах, у такім супрацьстаянні — гэта сапраўды подзвіг. Дзякуй кожнаму калектыву, кожнай кампаніі, кожнаму супрацоўніку нашай энергетыкі за выдатную працу на карысць Украіны, на карысць нашага грамадства.

юл