Беларуская Служба

Паўночная Карэя пастаўляе ў Расію боепрыпасы

28.12.2023 16:02
Толькі за апошнія дні Расія павінна была атрымаць больш за паўмільёна ракет.
Паўночная Карэя пастаўляе ў Расію боепрыпасы да стралковай зброі і артылерыйскія снарадыPAP/Vladyslav Musiienko

Паўночная Карэя пастаўляе ў Расію боепрыпасы да стралковай зброі і артылерыйскія снарады. Як піша The Moscow Times, Пхеньян планамерна нарошчвае пастаўкі зброі расійскай арміі. Толькі за апошнія дні Расія павінна была атрымаць больш за паўмільёна ракет.

Паўночная Карэя з’яўляецца другім пасля Ірану пастаўшчыком ваеннай тэхнікі і амуніцыі для арміі маскоўскага рэжыму. Увосень амерыканскія і паўднёвакарэйскія службы паведамлялі, што Пхеньян паставіў Расiі мільён боепрыпасаў.

Паводле выдання, спадарожнікавыя здымкі паказваюць павелічэнне руху кантэйнерных суднаў паміж паўночнакарэйскім портам Наджын і расійскім пасёлкам Дунай.

Незалежныя ваенныя эксперты нагадваюць, што паўночнакарэйскі рэжым валодае адным з найбуйнейшых у свеце запасаў боепрыпасаў і зброі, якія раней вырабляліся ў Савецкім Саюзе. Дадзены від зброі з'яўляецца базавай экіпіроўкай расійскай арміі.

IAR/аз

У 2023 годзе Украіна выпусціла ў тры разы больш зброі, чым годам раней

28.12.2023 13:01
У прыватнасці, найбольш павялічыўся выпуск артылерыйскіх боепрыпасаў.

Чорнае мора: грамадзянскі карабель падарваўся на расійскай міне

28.12.2023 15:02
Дапамогу балкеру аказвалі Дзяржаўная памежная служба Украіны і ратавальнікі.