Беларуская Служба

На левабярэжжы Херсона назіраецца складаная сітуацыя

28.12.2023 18:01
Толькі за ўчорашні дзень у гэтым рэгіёне ўкраінскія вайскоўцы адбілі 13 нападаў расiйскіх войскаў.
На левабярэжжы Херсона назіраецца складаная сітуацыяPAP/Alena Solomonova

Сітуацыя на левым беразе Херсонскай вобласці напружаная. Расіяне пастаянна штурмуюць украінскія пазіцыі і абаронцы з цяжкасцю іх утрымліваюць. Толькі за ўчорашні дзень у гэтым рэгіёне ўкраінскія вайскоўцы адбілі 13 нападаў расiйскіх войскаў.

Прэс-афіцэр Аператыўнага камандавання УСУ «Поўдзень» Наталля Гумянюк кажа, што расіяне ўчора панеслі страты і адышлі на свае пазіцыі:

- Сітуацыя на левабярэжжы застаецца напружанай. Нам вельмі цяжка ўтрымліваць свае пазіцыі. Расіяне ў асноўным атакуюць пешшу з выкарыстаннем пяхоты.

Другога дня Калядаў вораг атакаваў чыгуначны вакзал у Херсоне, дзе каля 140 мірных жыхароў чакалі адыходу эвакуацыйнага цягніка.

IAR/аз

Генштаб УСУ: За суткі на фронце адбылося 56 узброеных сутыкненняў

28.12.2023 08:01
Найбольш сутыкненняў адбылося пад Аўдзееўкай, якую расіяне несупынна спрабуюць акружыць.