Беларуская Служба

Расія страчвае караблі і магчымасць дыверсіфікацыі паставак узбраення на фронт

28.12.2023 19:01
Знішчэнне кожнага наступнага карабля наносіць расійскай арміі велізарныя шкоды, лічаць эксперты.
Сцяг УкраіныФота: 1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія губляе магчымасць дыверсіфікацыі паставак узбраенняў на фронт, заявіў незалежны вайсковы эксперт Ян Мацвееў. Нагадваем, надоечы расіяне страцілі дэсантны карабель «Новачаркаск», які прычаліўся да акупаванага Крыму.

Незалежныя сайты паведамляюць, што акрамя маракоў і стандартнай тэхнікі на палубе магла быць і зброя для войскаў, якія наступаюць на Украіну.

Паводле ўкраінскага вайсковага эксперта Рамана Світана, расійскі Чарнаморскі флот з пачатку вайны страціў столькі караблёў, што праз некалькі месяцаў ён можа перастаць кантраляваць Чорнае мора.
Ян Мацьвееў з’вяртае ўвагу на шкоду, якую наносіць расійскай арміі знішчэнне кожнага наступнага карабля.

Паводле яго, расіяне не рызыкуюць перавозіць небяспечныя грузы па Крымскім мосце, таму што калі б украінцы пра гэта даведаліся, то напалі б на цягнік і пры нагодзе пашкодзілі або разбурылі мост. Таму дзеля дыверсіфікацыі паставак, вораг выкарыстоўваў караблі, але цяпер ужо не можа гэтага рабіць.

Ян Мацвееў падкрэслівае, што, паводле розных крыніцаў, знішчаны карабель «Новачаркаск» перавозіў беспілотнікі, боепрыпасы і ракеты.

IAR/аз

Чорнае мора: грамадзянскі карабель падарваўся на расійскай міне

28.12.2023 15:02
Дапамогу балкеру аказвалі Дзяржаўная памежная служба Украіны і ратавальнікі.

Паўночная Карэя пастаўляе ў Расію боепрыпасы

28.12.2023 16:02
Толькі за апошнія дні Расія павінна была атрымаць больш за паўмільёна ракет.