Беларуская Служба

Вярхоўная Рада Украіны: Расія дэпартуе ўкраінскіх дзяцей праз тэрыторыю Беларусі

28.12.2023 17:30
15 снежня Еўрасаюз заклікаў рэжымы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі вярнуць ва Украіну ўсіх незаконна дэпартаваных дзяцей.
       , 27.12.2023
Разбурэнні пасля начной атакі расійскага беспілотніка ў Адэсе, 27.12.2023PAP/Alena Solomonova

Прэс-сакратар Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец заявіў у Кіеве, што Расія сістэматычна вывозіць украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў праз Беларусь, каб схаваць інфармацыю пра іх сапраўдную колькасць.

«Таму інфармацыю пра дзяцей вельмі складана праверыць», – сказаў Лубінец, дадаўшы, што ўкраінскі бок таксама ведае, што расіяне ў супрацоўніцтве з беларускімі ўладамі дэпартавалі з Украіны палонных украінскіх вайскоўцаў.

Украінскі ўпаўнаважаны па правах чалавека сцвярджае, што на тэрыторыі Беларусі могуць знаходзіцца тысячы дзяцей, дэпартаваных з Украіны, у тым ліку Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа. Дзеці часова знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі да вывазу ў Расійскую Федэрацыю.

15 снежня Еўрасаюз заклікаў рэжымы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі вярнуць ва Украіну ўсіх незаконна дэпартаваных дзяцей.

IAR/аз

Украіна пачала расследаванне пасля публікацыі відэа з расстрэлам украінскіх ваеннапалонных

28.12.2023 07:30
Гэта ўжо другое абвінавачанне, якое ўкраінскія пракуроры высунулі супраць Расіі за апошні месяц.

Генштаб УСУ: За суткі на фронце адбылося 56 узброеных сутыкненняў

28.12.2023 08:01
Найбольш сутыкненняў адбылося пад Аўдзееўкай, якую расіяне несупынна спрабуюць акружыць.