Беларуская Служба

Ваенная разведка Украіны паведаміла аб рэйдзе ў Белгарадскую вобласць

05.01.2024 16:34
Украінскі бок сцвярджае, што расійскае войска панесла адчувальныя страты.
Ілюстрацыйнае фотаГоловне управління розвідки МО України

У паведамленні Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны паведамляецца, што спецназ ГУР здзейсніў рэйд на пазіцыі расіян у Грайваронскім раёне Белгарадскай вобласці.

Рэйд прайшоў паспяхова, украінскія разведчыкі замініравалі адзіную дарогу, па якой перамяшчаліся акупанты, а таксама атакавалі апорны пункт расійскіх войск, расіяне панеслі страты. 

Колькасць забітых і параненых удакладняецца, паведамілі ў ГУР.

Ваенная разведка Украіны таксама апублікавала відэа, нібыта знятае ў Белгарадскай вобласці.

юл