Беларуская Служба

На фронце ва Украіне захоўваецца напружанае становішча

06.01.2024 10:18
За апошнія суткі паміж украінскімі і расійскімі войскамі адбыліся 62 баявыя сутыкненні.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што расіяне нанеслі 5 ракетных і 25 авіяўдараў па ўкраінскіх пазіцыях і цывільных аб'ектах. Акупанты таксама зладзілі 32 артылерыйскія абстрэлы.

Ёсць загінулыя і параненыя мірныя жыхары. Атакі нанеслі шкоду жылым дамам і мірнай інфраструктуры. Расіяне правялі атаку з выкарыстаннем2 беспілотнікаў «Шахед». Украінская СПА знішчыла абодва дроны.

Пад артылерыйскі абстрэл патрапілі больш за 100 гарадоў у Чарнігаўскай, Сумскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запарожскай, Днепрапятроўскай, Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.

Украінскія ВПС здзейснілі 5 налётаў на канцэнтрацыю расійскіх вайскоўцаў. Украінскія ракетныя падраздзяленні чатыры разы ўдарылі па канцэнтрацыі вайскоўцаў, узбраення і ваеннай тэхнікі, складах боепрыпасаў і артылерыі расіян.

ПР/юл