Беларуская Служба

Украіна разбамбіла аэрапорт Сакі ў акупаваным Расіяй Крыме

06.01.2024 11:23
Узброеныя сілы Украіны ўжо тыдзень інтэнсіўна атакуюць расійскія ваенныя аб'екты ў акупаваным Крыме.
Аўдыё

Украінцы разбамбілі аэрапорт Сакі ў акупаваным Расіяй Крыме. Пра гэта паведаміў камандуючы ВПС Украіны Мікалай Алешчук. Незалежныя інфармацыйныя выданні паведамляюць, што ўкраінскія беспілотнікі і ракеты таксама выбухалі ў горадзе Еўпаторыя, за 20 кіламетраў ад аэрапорта.

Узброеныя сілы Украіны ўжо тыдзень як ніколі інтэнсіўна атакуюць расійскія ваенныя аб'екты ў акупаваным Крыме. «Аэрапорт Сакі. Усе цэлі знішчаныя», — напісаў у інтэрнэце камандуючы ВПС Украіны Мікалай Аляшчук і падзякаваў пілотам за праведзеную аперацыю. Вайскоўцы таксама апублікавалі аэрафотаздымак раёна нападу, аднак пакуль не ўдалося вызначыць, што менавіта разбурана.

Генштаб узброеных сіл Украіны паведаміў таксама, што авіяцыя нанесла ўдары па пяці месцах канцэнтрацыі расійскіх войск і камандным пункце. Тым часам ракетныя войскі абстралялі чатыры пункты дыслакацыі расійскіх войск, адзін камандны пункт, склад зброі і артылерыйскую батарэю.

ПР/юл