Беларуская Служба

Украінскі прэзідэнт заклікае выкарыстаць замарожаныя на Захадзе расійскія актывы

06.01.2024 14:16
Вартасць замарожаных расійскіх актываў за мяжой складае прыкладна 300 мільярдаў долараў, яны павінны быць выкарыстаны для падтрымкі Украіны, заявіў Уладзімір Зяленскі.
Ілюстрацыйнае фотаОфіційний канал Президента України - Володимира Зеленського / The official channel of the President of Ukraine Volodymyr Zelenskyy

Вартасць замарожаных расійскіх актываў за мяжой складае прыкладна 300 мільярдаў долараў, яны павінны быць выкарыстаны для падтрымкі Ўкраіны, і для гэтага павінна быць створаная адпаведная прававая база, напісаў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Twitter у суботу.

«Заклікаю партнёраў хутка ісці да стварэння адпаведнай прававой базы. У гэтым годзе мы павінны дасягнуць адпаведнага прагрэсу па выкарыстанні замарожаных расійскіх актываў для Украіны», — напісаў Зяленскі. Ён дадаў, што разлічвае ў гэтым пытанні на лідзіруючую ролю краін G7

Прэзідэнт Зяленскі таксама падкрэсліў, што такое выкарыстанне замарожаных актываў было б «справядлівым і законным адказам на агрэсію Расіі» супраць Украіны.

Гэта таксама будзе «слушным сігналам усім патэнцыйным агрэсарам у свеце — напад на іншую краіну не прыносіць дывідэндаў, і агрэсару давядзецца за гэта расплачвацца», — дадаў Зяленскі.

PAP/юл