Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны пра пацярпелых у Пакроўскім раёне: Гэта не абыдзецца без наступстваў для Расіі

07.01.2024 10:03
Расія павінна адчуваць, што ні адна з гэтых атак не пройдзе без наступстваў для тэрарыстычнай дзяржавы, запэўніў Уладзімір Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі president.gov.ua

«Ні адзін з расійскіх удараў не застанецца без адказу», – заявіў прэзідэнт Украіны ў сваім выступе ў сацыяльных сетках. Такім чынам Уладзімір Зяленскі пракаментараваў учарашні ракетны ўрад па Пакроўскiм раёне Данецкай абласцi:

- Гэта былі ракеты С-300. Задзейнічаны неабходныя сілы ратавальнікаў, тэхніка ДСНС Украіны, вядзецца збор завалаў. На дадзены момант вядома, што загінулі больш за дзесяць чалавек, у тым ліку, на жаль, дзеці. Мае спачуванні ўсім, хто страціў блізкіх. Атака расейцаў была проста накіраваная на жылыя дамы, на прыватныя дамы. Усім пацярпелым аказана неабходная дапамога. Расія павінна адчуваць – заўсёды адчуваць – што ні адна з гэтых атак не пройдзе без наступстваў для тэрарыстычнай дзяржавы.

Паводле апошніх звестак мясцовых уладаў, у выніку расійскай атакі загінулі 11 чалавек, у тым ліку 5 дзяцей, 8 атрымалі раненні.

IAR/аз

Украінскі прэзідэнт заклікае выкарыстаць замарожаныя на Захадзе расійскія актывы

06.01.2024 14:16
Вартасць замарожаных расійскіх актываў за мяжой складае прыкладна 300 мільярдаў долараў, яны павінны быць выкарыстаны для падтрымкі Украіны, заявіў Уладзімір Зяленскі.