Расійскія войскі ўвечары 6 студзеня нанеслі ракетны ўдар па Пакроўскім раёне Данецкай вобласці Украіны. Загінулі 11 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей, яшчэ восем чалавек атрымалі раненні, заявіў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі.
Паводле Вадзіма Філашкіна, расійскія вайскоўцы абстралялі Пакроўскі раён ракетамі С-300.
Асноўны ўдар быў нанесены па Пакроўску і сяле Роўна Мірнаградскай грамады. У Пакроўску разбураны шэсць дамоў у прыватным сектары, пад заваламі яшчэ могуць заставацца людзі. У Роўна снарад трапіў у дом, у якім, як мяркуецца, знаходзілася сямʼя з шасці чалавек.
zerkalo.io/аз