Беларуская Служба

Украінскі генштаб: Вораг абстраляў больш за 100 украінскіх гарадоў

07.01.2024 11:01
Загінулі і атрымалі раненні мірныя жыхары, пашкоджаныя жылыя дамы і іншыя элементы грамадзянскай інфраструктуры.
        , 06.01.2024
У Пакроўскі раён на ўсходзе Украіны пасля расійскіх удараў, 06.01.2024PAP/EPA/STATE EMERGENCY SERVICE OF UKRAINE HANDOUT

Ва ўкраінскім Генштабе паведамілі, што за мінулыя суткі расіяне больш за 140 разоў абстралялі тэрыторыю Украіны. Паводле ўкраінцаў, на фронце адбылося 45 баявых сутыкненняў. Вораг таксама выпусцілі 9 ракет, нанёс 84 авіяўдары і 50 артылерыйскіх абстрэлаў.

Загінулі і атрымалі раненні мірныя жыхары, пашкоджаныя жылыя дамы і іншыя элементы грамадзянскай інфраструктуры. Усяго было абстраляна больш за 100 гарадоў.

Акупанты зноў атакавалі Украіну з дапамогай баявых беспілотнікаў «Шахед». 19 з 22 беспілотнікаў былі збітыя. У адказ на дзеянні праціўніка ўкраінская авіяцыя нанесла 20 авіяўдараў па пазіцыях ворага і яго сістэмах супрацьракетнай абароны.

IAR/аз

Расійскія войскі абстралялі Пакроўскі раён Данецкай вобласці

07.01.2024 07:31
Загінулі 11 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей, яшчэ восем чалавек атрымалі раненні.