Міністр замежных спраў Японіі Ёка Камікава сёння наведае Украіну. Яна прыляціць з Варшавы, дзе пабывала ўчора.
Міністэрства замежных спраў Японіі паведаміла, што кіраўнічка МЗС сустрэнецца з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам, каб запэўніць у далейшай падтрымцы Украіны.
Чакаецца, што гаворка пойдзе таксама аб запланаванай на люты канферэнцыі па аднаўленні Украіны і дэталях японскіх праектаў дапамогі.
Візіт раней не анансаваўся. Міністр Камікава таксама мае намер наведаць Фінляндыю, Швецыю, ЗША, Канаду, Германію і Турцыю.
IAR/аз