Беларуская Служба

Брытанская выведка: Расія ўзмацняе Расгвардыю

07.01.2024 16:32
Новыя баявыя магчымасці і ўзмацненне вопытнымі ветэранамі з іншых падраздзяленняў павысяць баяздольнасць Расгвардыі.
ЛонданPhoto:Peggy_Marco/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расія ўзмацняе Федэральную службу войскаў нацыянальнай гвардыі. Паводле звестак брытанскай выведкі, Расгвардыя бярэ пад кантроль чарговыя падраздзяленні, якія кантралююцца Масквой.
Летась у ліпені расійская Дума дазволіла Расгвардыі выкарыстоўваць цяжкае ўзбраенне. Таксама ў склад Расгвардыі ўвайшлі некаторыя найміты з групоўкі Вагнера. На пачатку студзеня батальён «Усход» ДНР перайшоў пад кантроль Расгвардыі.

Паводле брытанцаў, Масква таксама хоча расфармаваць групоўку ДНР «Каскад», якая спецыялізуецца па аперацыях з беспілотнікамі, і падпарадкаваць ейную частку Расгвардыі.

На думку брытанскай выведкі, новыя баявыя магчымасці і ўзмацненне Расгвардыі вопытнымі ветэранамі з іншых падраздзяленняў, верагодна, істотна павысяць баяздольнасць гэтага фарміравання.

IAR/аз

Пастаўка дацкіх F-16 ва Украіну адтэрмінаваная на паўгода

07.01.2024 14:01
У жніўні прэм'ер Даніі Метэ Фрэдэрыксэн паабяцала адправіць у Кіеў 19 самалётаў F-16.

Летась паводле арт. 19.11 КаАП былі асуджаныя, як мінімум, 2 791 чалавек

07.01.2024 13:01
Гэта лічба няпоўная і можа быць значна большай, кажуць праваабаронцы «Вясны».