ЕЗ выканае сваё абяцанне і паставіць Украіне 1 млн артылерыйскіх снарадаў у сакавіку ці красавіку гэтага года, – заявіў еўракамісар па пытаннях унутранага рынку Цьеры Брэтон, выступаючы на мерапрыемстве, арганізаваным ліберальнай фракцыяй Еўрапарламента «Абнавіць Еўропу».
У сакавіку мінулага года ЕЗ паабяцаў на працягу года выдзеліць Украіне 1 млн артылерыйскіх снарадаў. Аднак еўрапейскія вытворцы зброі маюць цяжкасці з павелічэннем аб'ёмаў вытворчасці.
На канферэнцыі Цьеры Брэтон абʼявіў аб планах стварыць еўрапейскі абаронны фонд EDIP у абʼёме 100 млрд еўра, што дазволіць краінам Еўропы сумесна закупляць узбраенні, а абаронным прадпрыемствам пашырыць вытворчасць.
dw/эж