Беларуская Служба

13 чалавек пацярпелі ў выніку расійскага нападу на Харкаў

11.01.2024 09:10
У тым ліку пацярпелі два журналісты – грамадзяне Грузіі і Турцыі – супрацоўнікі турэцкіх СМІ.
Расіяне абстралялі гатэль у цэнтры ХаркаваPAP/EPA/SERGEY KOZLOV

У выніку расійскага нападу на Харкаў пацярпелі 13 чалавек. Расійскія ракеты ўпалі на цэнтр другога па велічыні горада Украіны. Сярод пацярпелых ёсць журналісты. Тэму працягвае карэспандэнт Павел Бушка:

- Уначы расіяне атакавалі ракетамі С-300. Дзве з іх упалі на гатэль у цэнтральным раёне Харкава. Успыхнуў пажар. Сярод 13 пацярпелых мірных жыхароў некалькі знаходзяцца ў цяжкім стане. Таксама пацярпелі два журналісты – грамадзяне Грузіі і Турцыі – супрацоўнікі турэцкіх СМІ. Вораг амаль кожны дзень абстрэльвае Харкаў сваімі ракетамі. Папярэдняя атака ў аўторак пашкодзіла дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр, але ахвяраў не было. Расійская армія атакуе і іншыя гарады – у асноўным на лініі фронту і на мяжы з РФ. Пад пастаянным абстрэлам знаходзіцца, у тым ліку, Херсон. Ноччу вораг таксама абстрэльваў гарады ў Сумскай вобласці. Тым часам украінская армія ў адказ атакуе Расію беспілотнікамі. Ноччу расійскія ўлады паведамлялі пра такія атакі, як мінімум, у чатырох рэгіёнах РФ.

IAR/аз

Перамовы ў Кангрэсе аб павышэнні бяспекі межаў ЗША і дапамозе Украіне прынеслі пэўны прагрэс

10.01.2024 15:11
ЗША выдзелілі больш за 100 мільярдаў долараў на ўзбраенне і падтрымку Кіева з таго часу, як Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне ў лютым 2022 года, і прэзідэнт Джо Байдэн запытаў у Кангрэса яшчэ 60 мільярдаў.