Беларуская Служба

З пачатку агрэсіі Расія страціла ва Украіне амаль 90% танкаў

13.01.2024 15:31
Расія можа застацца без баявых машын пяхоты праз два-тры гады, прыкладна ў той жа час у яе могуць скончыцца танкі.
Ілюстраційне фотоpxhere.com, CC0 Public Domain

Паводле падлікаў выдання, расійскія ўзброеныя сілы ўвайшлі ва Украіну ў лютым 2022 году з 2987 танкамі. Пасля 23 месяцаў жорсткіх баёў расіяне страцілі як мінімум 2619 танкаў, што могуць пацвердзіць незалежныя аналітыкі.

Гэта 1725 знішчаных, 145 пашкоджаных, 205 кінутых і 544 захопленых Т-55, Т-62, Т-72, Т-80 і Т-90.

Выданне зазначае, што калі б у Крамля не было магчымасцей папаўняць свае ваенныя страты, то расійскае войска скарацілася б да 368 танкаў.

«Гэта занадта мала, каб абараніцца ад танкавага корпуса Украіны, які складаецца з даваенных, адноўленых і падораных танкаў і за вылікам страт можа налічваць каля 1000 машын», – канстатуе Forbes.

Пакуль у Крамля ёсць крыніцы замены танкаў. Гэта завод «Уралвагонзавод», які вырабляе новыя Т-90М, а таксама 4 прадпрыемствы, якія рамантуюць старыя танкі. Іх вытворчыя магутнасці невядомы.

Крэмль сцвярджае, што ў выніку інтэнсіўных прамысловых намаганняў армія Расіі атрымала 1500 новых і мадэрнізаваных танкаў.

Аднак аналітыкі Forbes сумняваюцца ў сапраўднасці гэтых дэкларацый.

Крыніца: Forbes