Беларуская Служба

ААН: У 2024 годзе Украіне і ўкраінскім бежанцам спатрэбіцца $4,2 млрд гуманітарнай дапамогі

15.01.2024 14:30
У гарадах на лініі фронту і на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны пражывае каля 3,3 мільёна чалавек, нагадала УКГД ААН.
 2024       4,2
У 2024 годзе Украіне і ўкраінскім бежанцам спатрэбіцца $4,2 млрд гуманітарнай дапамогі PAP/EPA/ARSEN DZODZAIEV

У 2024 годзе Украіне, а таксама бежанцам з гэтай краіны, якія знаходзяцца за мяжой, спатрэбіцца гуманітарная дапамога ад донараў на суму 4,2 мільярда долараў ЗША, абвясціла Упраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў (УКГД).

Упраўленне звярнулася да донараў з просьбай аб гуманітарнай падтрымцы ў памеры 3,1 мільярда долараў для прыкладна 8,5 мільёна ўкраінцаў, якія застаюцца ў краіне, а таксама 1,1 мільярда долараў для ўкраінскіх бежанцаў за мяжой.

Паводле дадзеных ААН, у 2024 годзе знешняй падтрымкі будзе патрабаваць больш за 14,6 мільёна жыхароў Украіны, гэта, прыкладна, 40 працэнтаў насельніцтва краіны.

Прадстаўніцтва ААН лічыць, што цяпер у гарадах на лініі фронту і на акупаваных Расіяй тэрыторыях Украіны пражывае каля 3,3 мільёна чалавек.

«Яны напалоханыя, траўміраваныя і пазбаўленыя асноўных патрэб. Ужо адзін з гэтыx фактаў павінен прымусіць нас зрабіць усё магчымае, каб аказваць больш гуманітарнай дапамогі Украіне», - адзначыў намеснік Генсакратара ААН па гуманітарных пытаннях і каардынатар надзвычайнай дапамогі, старшыня Упраўлення па каардынацыі гуманітарных пытанняў Марцін Грыфітс.

Поўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны, пачатая ў лютым 2022 года, прымусіла 6,3 мільёна жыхароў краіны збегчы за мяжу. Каля 4 мільёнаў чалавек у краіне з'яўляюцца ўнутрана перамешчанымі асобамі. У гэтай групе каля аднаго мільёна дзяцей.

PAP/аз

Прэзідэнт Украіны падзякаваў удзельнікам сустрэчы ў Давосе

15.01.2024 08:15
У сустрэчы ў швейцарскім Давосе прынялі ўдзел прадстаўнікі 81 краіны і арганізацыі.