Беларуская Служба

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны перавысілі 373 тыс. вайскоўцаў

18.01.2024 12:03
Украінскі Генштаб апублікаваў зводку аб расійскіх стратах у вайне.
Украінскі салдатфота: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі знішчана больш за 780 чалавек асабовага складу.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 373 тыс. 600 чалавек забітымі.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, 6 тыс. 147 танкаў, 11 тыс. 410 бронемашын, 8 тыс. 835 артылерыйскіх сістэм, 966 РСЗА, 1 тыс. 818 крылатых ракет, 23 караблі і катары, адна падводная лодка, 331 самалёт і 324 верталёты.

вс