Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Клінцах Бранскай вобласці Расіі гарыць паліўная база

19.01.2024 08:34
Як паведамляюць украінскія СМІ, гэта вынік «спецаперацыі» ўкраінскіх сіл.
Аператар дронаhttps://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Паводле расійскага боку, на паліўную базу ўпаў зарад выбухоўкі са збітага ўкраінскага беспілётніка. Такую версію выказаў губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз. На месцы тушаць пажар.

Улады Бранскай вобласці рэгулярна паведамляюць аб атаках беспілотнікаў з украінскага боку. Учора ўкраінскія беспілотнікі спрабавалі атакаваць нафтавы тэрмінал у Санкт-Пецярбургу. Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», украінскі беспілотнік праляцеў 1250 кіламетраў.

яс