Беларуская Служба

ISW: Расійскія магчымасці радыёэлектроннай барацьбы ў Кёнігсбергскай вобласці могуць істотна паўплываць на Польшчу і Балтыйскі рэгіён

19.01.2024 10:11
Амерыканскі Інстытут ваенных даследаванняў ацаніў, што нядаўнія збоі ў сістэме GPS у Польшчы і Балтыйскім рэгіёне выклікаюць здагадкі аб патэнцыйнай працы расійскіх сістэм радыёэлектроннай барацьбы ў рэгіёне.
    ,     GPS
Амерыканскі Інстытут ваенных даследаванняў ацаніў, што збоі ў сістэме GPS у Польшчы і Балтыйскім рэгіёне выклікала Расія Lakeview Images/Shutterstock

Амерыканскія аналітыкі звярнулі ўвагу на паведамленні польскіх СМІ аб перабоях 16 студзеня, якія паказалі беспрэцэдэнтны іх узровень у паўночнай і ўсходняй Польшчы, а таксама ў Варшаве і каля Лодзі. Раней назіраліся перабоі ў паўднёвай частцы Балтыйскага мора і паўночна-заходняй Польшчы ў перыяд з 25 па 27 снежня і 10 студзеня.

У сваю чаргу шведская выведка павінна была пачаць расследаванне інцыдэнту за 12 студзеня ў сувязі з вучэннямі радыёэлектроннай барацьбы, якія праводзіў Балтыйскі флот Расіі. Акрамя таго, падпалкоўнік Ёакім Паасіківі 6 студзеня заявіў, што, на яго думку, нядаўні ўзровень перабояў GPS быў вынікам «расійскай дзейнасці ў так званай гібрыднай вайне» і адзначыў, што Расія раней глушыла сігнал GPS у Паўночнай Еўропе для абароны расійскіх дзеянняў у ваколіцах Мурманска або з мэтай зрыву вучэнняў НАТА.

Як чытаем у паведамленні ISW, расійскія СМІ паведамляюць, што з сярэдзіны снежня 2023 года падраздзяленні Балтыйскага флоту праводзяць трэніроўкі з комплексам радыёэлектроннай барацьбы «Барысаглебск-2» у раёне Кёнігсберга, якія некаторыя крыніцы звязваюць са збоямі.

«Інстытут у цяперашні час не можа незалежна праверыць прычыну ўзроўню перабояў сігналу GPS, але здагадка аб тым, што расійскія сродкі радыёэлектроннай барацьбы ў Кёнігсбергскай вобласці могуць істотна паўплываць на Польшчу і Балтыйскі рэгіён, заслугоўвае ўвагі», – падкрэсліваюць аналітыкі ў справаздачы.

яс