Генштаб УСУ, паведаміў, што за мінулыя суткі адбылося 127 баявых сутыкненняў. Усяго па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах Расія нанесла 2 рэактыўныя, 81 авіяўдар і 45 удараў з рэактыўных сістэм залпавага агню. У выніку расійскіх тэрактаў, ёсць параненыя сярод мірнага насельніцтва. Разбураны і пашкоджаны прыватныя і шматкватэрныя жылыя дамы і іншая грамадзянская інфраструктура.
Прыблізныя страты праціўніка за мінулыя суткі склалі: 920 расійскіх акупантаў, 20 танкаў, 35 баявых бронеаўтамабіляў, 19 артылерыйскіх сістэм, сродак супрацьпаветранай абароны, 4 аператыўна-тактычныя беспілотнікі, 37 адзінак аўтамашын і 4 адзінкі спецыяльнай тэхнікі.
яс