Беларуская Служба

Эстонія, Латвія і Літва заявілі аб узмацненні абароны на межах з Расіяй і Беларуссю

19.01.2024 18:32
Дзеянні накіраваныя на ўмацаванне бяспекі ў рэгіёне ў сувязі з нападам Расіі на Украіну.
 ,
Сцягі Літвы, Латвіі і Эстоніі Shutterstock

Эстонія, Латвія і Літва заявілі аб будаўніцтве новых сістэм абароны на межах з Беларуссю і Расіяй, паведамілі ў Талліне. Дзеянні накіраваныя на ўмацаванне бяспекі ў рэгіёне ў сувязі з нападам Расіі на Украіну.

«Міністры падпісалі ў Рызе пагадненне, згодна з якім Эстонія, Латвія і Літва ў бліжэйшыя гады пабудуюць абарончыя аб'екты для стрымлівання і, пры неабходнасці, абароны ад магчымай ваеннай пагрозы», – паведамілі ў Мінабароны Эстоніі.

Учора і сёння ў Рызе прайшлі сустрэчы міністраў абароны краінаў Балтыі. Гаворка ішла пра бяспеку, у тым ліку на флангах НАТА і ЕС.

яс