Пра гэта заявіў аналітык праваабарончай арганізацыі «КрымSOS» Яўген Ярашэнка, піша «Радыё Свабода».
Паводле яго слоў, сваякі і адвакаты не могуць наведаць некаторых крымчан з-за аддаленасці (напрыклад, Чэлябінская вобласць або Краснаярскі край РФ).
У прыватнасці, фігуранта «справы крымскіх мусульман» Арсена Абхаірава 18 студзеня перавялі ў турму строгага рэжыму ў Бураціі.
Ярашэнка кажа, што Абхаіраў і яшчэ 106 грамадзян Украіны ў акупаваным Крыме былі незаконна пераследаваныя па абвінавачванні ў дзеяннях, якія не з'яўляюцца злачынствамі паводле ўкраінскага заканадаўства.
У снежні пастаянны прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Крыме Таміла Ташава заявіла, што на канец снежня 2023 году быў зафіксаваны 191 выпадак пазбаўлення волі па палітычных матывах у дачыненні да жыхароў Крыму, 123 з якіх – крымскія татары.
вх