Беларуская Служба

Расіяне ўвайшлі ў паўднёвую частку Аўдзееўкі

22.01.2024 08:49
Пра гэта сведчаць дадзеныя заходніх і ўкраінскіх ваенных аналітыкаў.
Вайна ва УкраінеFB/GeneralStaff.ua

Афіцыйна ўкраінская армія паведамляе аб узмацненні расійскіх удараў па горадзе.

Украінскае камандаванне паведаміла, што за мінулыя суткі ім удалося адбіць 17 атак праціўніка на Аўдзееўку і наваколлі, а за апошні тыдзень такіх атак было больш за 200. Між тым амерыканскі Інстытут даследаванняў вайны паведаміў у сваёй справаздачы, што былі заўважаныя перамяшчэнні расійскіх вайскоўцаў на некалькіх вуліцах паўднёвай і паўднёва-заходняй часткі Аўдзееўкі. Падобную інфармацыю апублікаваў украінскі аналітык Канстанцін Машавец.

Аўдзееўка – горад, размешчаны недалёка ад сталіцы вобласці – Данецка. Расіяне некалькі месяцаў таму ўзмацнілі наступ на яго. Яны сабралі там каля 40 тысяч салдат.

Агульная колькасць расійскіх сіл ва Украіне ацэньваецца ў больш за 460 тысяч чалавек. Крытычнымі кропкамі фронту таксама з'яўляюцца Бахмут і Марʼінка на Данбасе, а таксама купянска-ліманскі напрамак. Жорсткія баі таксама працягваюцца ў Херсонскай і Запарожскай абласцях.

ав