Пры гэтым ён ускосна спаслаўся на спекуляцыі апошніх дзён. Некаторыя штодзённікі, у тым ліку ў Германіі, падалі неафіцыйную інфармацыю аб тым, што нямецкія ваенныя разглядаюць сцэнар эскалацыі напружанасці паміж Расіяй і НАТА ў бліжэйшыя гады.
Енс Столтэнберг не пацвердзіў, што гэта рэальны сцэнар:
-Мы не бачым прамой або непасрэднай пагрозы для саюзніка па НАТА. Але ў той жа час мы, вядома, сочым за тым, што робіць Расія. Мы павялічылі нашу пільнасць і сваю прысутнасць ва ўсходняй частцы альянсу. Але ідэя ўсяго гэтага палягае ў тым, каб не дапусціць любога нападу на члена НАТА.
Енс Столтэнбэрг нагадаў, што НАТА неўзабаве правядзе вучэнні «Steadfast Defender». Гэта найбуйнейшыя манеўры такога тыпу з часоў халоднай вайны, у якіх возьмуць удзел 90 тысяч вайскоўцаў:
-Мы робім усё гэта, каб паказаць, што ў нас ёсць падрыхтоўка, гатоўнасць і належныя сілы, каб не было месца для пралікаў і непаразуменняў у Маскве, калі справа даходзіць да нашай гатоўнасці абараняць кожны сантыметр тэрыторыі НАТА. Пакуль мы гэта будзем рабіць, ніякага нападу на тэрыторыю НАТА не будзе.
Сёння адно з агенцтваў НАТА падпісала чарговы кантракт на закупку артылерыйскіх боепрыпасаў на суму 1,2 мільярда долараў. Дзякуючы гэтаму краіны альянсу змогуць папаўняць запасы, адначасова адпраўляючы падтрымку Украіне.
ав