Беларуская Служба

Украінская армія адчувае сур'ёзны дэфіцыт боепрыпасаў

24.01.2024 10:27
Найбольш патрэбныя артылерыйскія снарады.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Kongsberg

Захад абяцае далейшыя пастаўкі, але ўкраінцы не могуць чакаць, бо дэфіцыт зброі ўсё больш адчуваецца на лініі фронту.

Расіяне выкарыстоўваюць на фронце ў разы больш артылерыі, чым украінскі бок. Маёр Дзяніс Нагорны з брыгады «Рубеж», якая ваюе пад Бахмутам, у заяве для ўкраінскіх СМІ падкрэсліў, што на ягоным участку фронту ў снежні на 3 тысячы стрэлаў украінскай артылерыі расіяне адказвалі 10 тысячамі сваёй.

Паводле ацэнак Міністэрства нацыянальнай абароны Украіны, перавага Расіі ў колькасці выпушчаных ракет на асобных участках фронту дасягае дзесяці разоў. І гэта хутка не зменіцца, лічыць украінскі вайсковы эксперт Пятро Чэрнік. Паводле яго слоў, Расія займае першае месца ў свеце па вытворчасці артылерыйскіх снарадаў і вырабляе да 130 тысяч штук у месяц.

Крэмль, акрамя таго, набывае буйныя партыі боепрыпасаў у Паўночнай Карэі. Тым часам украінцы спадзяюцца на пастаўкі з Захаду, а гэтых паставак востра не хапае. З мільёна ракет, заяўленых Еўрасаюзам амаль год таму, толькі каля 300 тысяч былі дастаўленыя ва Украіну.

IAR/нг